Адамовіч Ян Уладзіміравіч (1924 — 2013)

Польскі паэт. Нарадзіўся 28.01.1924 г. у в.Мажэйкі на Ашмяншчыне. Закончыў Ашмянскую гімназію (1939). Удзельнік польскага руху супраціўлення ў час Вялікай Айчыннай вайны.У 1945 – 1946 гг. упаўна-важаны польскага боку па рэпатрыяцыі па Ашмянскім  і  Астравецкім  раёнах,   быў   у высылцы ў Казахстане (1952 – 1956). Пасля высылкі – у Польшчы, закончыў прававы факультэт універсітэта ў Катавіцах. Аўтар зборнікаў вершаў “Што застанецца пасля нас”, “Пойдзем у зорныя сады”, кнігі ўспамінаў “Бадзячым шляхам” і інш.  З 1982 г. жыў у Завідаве (Польшча).   Памёр 9.01.2013 г.

Бібліяграфія:

  1. Адамовіч Ян Уладзіміравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская. — Ашмяны, 2014. — С. 15.
  2. Нарадзіліся на Ашмяншчыне : творцы. Адамовіч Ян Уладзіміравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 568.
Posted in А