Алейнікаў Мікалай Сямёнавіч (1914 – 1995)

Педагог, гаспадарчы дзеяч, ардэнаносец.  Нарадзіўся ў 1914 г. у в.Лыкінка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Закончыў Магілёўскае педвучылішча, працаваў педагогам у Чавускім раёне, у Куйбышаўскай вобласці. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 г. у Ашмянскім раёне: дырэктар Цудзенішскай  школы (1945 – 1950), Антаноўскага дзіцячага дома (1950 – 1958), старшыня калгаса імя Сталіна (1958 – 1960), у 1960 – 1978 гг. кіраўнік аддзялення “Баруны” саўгаса “Гальшаны”. Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1973), медалём “За працоўную доблесць” (1960) і інш. Памёр у 1995 г.

Бібліяграфія:

  1. Алейнікаў Мікалай Сямёнавіч (1914 – 1995) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2014. – С. 5.
  2. Вызначыліся працай : ардэнаносцы . Алейнікаў Мікалай Сямёнавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 548.
Posted in А