Астрамовіч Гелена Іосіфаўна (1929)

Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец. Нарадзілася 12.06.1929 г. у в.Канстанцінава Смаргонскага раёна. Закончыла пачатковую школу. Працоўную дзейнасць пачала з 1945 г. У 1960 – 1988 гг. у саўгасе “Гальшаны”: жывёлавод, рабочая. Узнагароджана двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1981),  ордэнам  “Знак  Пашаны”,   медалём “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна” (1970). Зараз на заслужаным адпачынку. Жыве ў в.Навасяды Гальшанскага сельсавета.

Бібліяграфія:

  1. Астрамовіч Гелена Іосіфаўна (1929) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 18.
  2. Вызначыліся працай : ардэнаносцы . Астрамовіч Гелена Іосіфаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 549.
Posted in А