Астрамовіч Іван Францавіч (1939 – 1979)

Самадзейны мастак (жывапіс, лепка, разьба па дрэве). Нарадзіўся ў 1939 г. у в.Навасяды Ашмянскага раёна. Вучыўся ў Гальшанскай сярэдняй школе, працаваў мастаком-афарміцелему Ашмянах у кінатэатры імя Гастэлы. У 1960 – 1970-ыя гады стварыў свае лепшыя творы: “Герой Сацыялістычнай Працы Р.І.Цітко”, “Аўтапартрэт”, “Юнацтва”, “Фашызм не пройдзе” “Рукадзельніца”, “Волат”, “Хлебароб”, “Стары дойлід”, “Гусляр”, “Смуткуючая маці” і інш. Работы І.Ф.Астрамовіча захоўваюцца ў музеях Мінска, Гродна, Ашмяны. Экспанаваліся на выстаўцы дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве. На студыі “Беларусьфільм” аб народным умельцы быў зняты фільм пад назвай “У першых радках майго пісьма”. Памёр у 1979 г.

Бібліяграфія:

  1. Астрамовіч Іван Францавіч (1939 – 1979)   // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 9.
  2. З крыніц народных : самадзейныя паэты, мастакі. Скульптары, кампазітары, народныя ўмельцы. Астрамовіч Іван Францавіч // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 585.
Posted in А