Аўсюкевіч Тэрэса Мікалаеўна (1949)

Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец. Нарадзілася  18.03.1949 г. на х.Людвінава Ашмянскага раёна. Закончыла СШ №2 г.Ашмяны (1966). Працавала загадчыцай бібліятэкі ў в.Медзінінкай Літоўскай ССР (1966 – 1968), на заводзе ў Вільнюсе (1968 – 1970).  З  1970 г. даярка  ў  калгасе  “Маяк”. Па выніках   1986 г.   стала    пераможцай    у    раённым сацспаборніцтве (надаіла па 4135 кілаграмаў малака ад кожнай каровы). Узнагароджана ордэнамі Працоўнай славы ІІ (1986) і ІІІ (1990) ступеней, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У цяперашні час на заслужаным адпачынку.

Бібліяграфія:

  1. Вызначыліся працай : ардэнаносцы. Аўсюкевіч Тэрэса Мікалаеўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 549.
  2. Аўсюкевіч Тэрэса Мікалаеўна (1949)        // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 17.
Posted in А