Самадзейны паэт, педагог. Нарадзіўся 3.01.1929 г. у в.Пагарэлка Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Закончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага педа-гагічнага інстытута імя М.Горкага (1958). З 1958 г. працаваў на Ашмяншчыне завучам Антонаўскага дзіцячага дома, дырэктарам Гальшанскага дзіцячага дома (1959 – 1963), Гальшанскай спецшколы (1963 – 1966), дырэктарам СШ №1 г. Ашмяны (1966 – 1971), выкладчыкам палітэканоміі і гісторыі Ашмянскага сельгастэхнікума (1971 – 1990). Узнагароджаны медалём “За доблесную працу”. Пісаў вершы, байкі. З 1991 г. друкаваўся на старонках раённай газеты “Ашмянскі веснік”, рэспубліканскай “Звязда”. Выдадзены зборнік вершаў “На пульсе часу”.
Бібліяграфія:
- Ануфрыева, Р. Наведайце школьны музей / Рамуальда Ануфрыева// Ашмянскі веснік. — 2013.— 25 верасня (№ 73). — С.3.
- Ануфрыева, Р. Педагог, кіраўнік, творца / Рамуальда Ануфрыева// Ашмянскі веснік. — 2015.— 25 студзеня (№ 5). — С. 8.
- Ваўчок Рыгор Якаўлевіч (1929 – 1997) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. – С. 13.
- Ваўчок, Р. Я. На пульсе часу: кніга паэзіі / Р. Я. Ваўчок; уклад. М. Ф. Ваўчок. — Ашмяны: РДБ, 2007. — 112 с.
- З крыніц народных : самадзейныя паэты, мастакі, скульптары, кампазітары, народныя ўмельцы. Ваўчок Рыгор Якаўлевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 587.