Волан (Волян) Андрэй (1530 – 1610)

Ідэолаг рэфармацыйнага руху на Беларусі і ў Літве, палітычны дзеяч, філосаф і правазнаўца, адзін з заснавальнікаў свецкага кірунку ў сацыяльна-палітычнай думцы. Нарадзіўся  ў 1530 г. у Навагрудку. Бацька яго паходзіў з сілезскіх немцаў. У 13-гадовым узросце А.Волан паступіў   ва ўніверсітэт у Франкфурт-на-Одэры. Пасля заканчэння вучобы служыў сакратаром у каралёў Рэчы Паспалітай Жыгімонта ІІ Аўгуста, Стафана Баторыя, Жыгімонта ІІІ Вазы. Выбіраўся паслом  у сейм Рэчы Паспалітай ад шляхты Ашмянскага павета. Меў маёнтак у Біюцішках, непадалёку ад Барун. Пахаваны ў в.Біюцішкі Ашмянскага раёна.

Бібліяграфія:

  1. Іх імёны ў гісторыі Ашмяншчыны. Волан (Волян) Андрэй // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 70.
  2. Шчэрбін, М. М. Ідэі патрыятычнага выхавання ў творчасці Андрэя Волана / М. М. Шчэрбін // Гісторыя і грамадазнаўства. Серыя “У дапамогу педагогу”. – 2013. — № 12. — С. 62—66.
Posted in В