Добрышаў Яўген Мікалаевіч (1954)

Капітан 1-га рангу, былы камандзір савецкіх ракетных крэйсераў “Фрунзе” і “Пётр Вялікі”. Нарадзіўся 9.03.1954 г. у г.Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і ваен-ных (маці —  Лідзія  Канстанцінаўна ў час вайны  была  лётчыцай,  бацька – ваенны ма-рак, прайшоў усю вайну, камандаваў малымі караблямі). У канцы 60-х сям’я пераехала жыць на  станцыю Ашмяны. Тут, у Дакурнішскай сельскай школе, вучыўся з 6 па 8 класы. Каб атрымаць больш ведаў дзевяты і дзесяты класы  заканчваў у СШ №1 г.Ашмяны. Закончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1976), Ваенна-марскую акадэмію (1985 – 1988).

У 1976 – 1998 гг. служыў на камандных пасадах на караблях Балтыйскага і Ціхаакіянскага флотаў (на тральшчыках і крэйсерах). З 1993 г. да звальнення ў запас – намеснік камандзіра дывізіі ракетных караблёў.

Я.М.Добрышаў прайшоў праз усе моры і акіяны, пабываў у В’етнаме, іншых замежных краінах, нёс службу ў Пярсідскім заліве. Разам з кубінцамі падымаў у атаку  сваіх матросаў у сталіцы Анголы Луандзе і вёў іх у бой за выра-таванне работнікаў савецкага пасольства. Капітан 1-га рангу Добрышаў на флагмане  Паўночнага флоту Расіі цяжкім атамным крэйсеры “Пётр Вялікі” прымаў непасрэдны ўдзел у аперацыі  па  выратаванні   экіпажа  затанулай падводнай лодкі “Курск”.

Узнагароджаны  двума ордэнамі “За службу Айчыне” 2-й і 3-й ступені, медалямі. Жыве ў Санкт-Пецярбургу. Часта прыязджае на радзіму, наведвае  СШ №1 у Ашмянах, вы-ступае перад вучнямі і настаўнікамі. Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны (2006). Пераможца Ўсерасійскага конкурсу сал-дацкай песні “Вікторыя”

Бібліяграфія:

  1. Добрышаў Яўген Мікалаевіч (1954) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2014. – С. 16.
  2. Добрышев Евгений Николаевич: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа  http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/
  3. Долготович Б. Д. Добрышев Евгений Николаевич / Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов : библиографический справочник. — Минск: Беларусь, 2008. — С.230.
  4. Звязаны лёсам з Ашмяншчынай. Добрышаў Яўген Мікалаевіч  // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 577.
Posted in Д