Дубіцкі Франц Станіслававіч (1949 — 1998)

Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец. Нарадзіўся ў 1949 г. на х.Свілаўка (в.Загарняты Ашмянскага раёна). Закончыў Барунскую СШ, Жыровіцкі саўгас-тэхнікум (1979), з 1967 г. працаваў трактарыстам эксперыментальнай  базы “Баруны”. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнай славы ІІІ (1978) і ІІ (1994) ступеней. Трагічна загінуў  у 1998 г.

Бібліяграфія:

  1. Вызначыліся працай : ардэнаносцы. Дубіцкі Франц Станіслававіч // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 552.
  2. Дубіцкі Франц Станіслававіч (1949 — 1998) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 8.
Posted in Д