Камінскі Аляксандр Аляксандравіч (1919 – 1944)

Нарадзіўся 14.11.1919 г. у в.Валукі Смаргонскага раёна. У 1940 г. закончыў шасцімесячныя міліцэйскія курсы і быў зацверджаны ўчастковым оперупаўна-важаным Ашмянскага раённага аддзела міліцыі. У час нямецка-фашысцкай акупацыі ўладкаваўся  ў  лютым  1943 г.  на працу ў мінскую паліцыю, здабываў для партызан разведвальныя звесткі, зброю. Пасля арышту ў маі 1943 г. уцёк, дзейнічаў у партызанскіх спецгрупах “Мсціўцы”, “Суседзі”, “Сустрэча”. У снежні 1943 г. з Я.І.Кунцэвічам  знішчыў бургамістра Мінска Іваноўскага.  Загінуў 3 чэрвеня 1944 г. пры выкананні баявога задання каля в.Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені. Імем А.А.Камінскага названы вуліцы ў Смаргоні, Ашмянах. На адным з будынкаў Ашмянскага райаддзела ўнутраных спраў устаноўлена мемарыяльная дошка.

Posted in К