Камінскі Збігнеў Піліпавіч (1934 – 2008)

Нарадзіўся 1.01.1934 г. у в.Суслішкі Ашмянскага раёна. Закончыў Ашмянскую школу рабочай моладзі (1954), Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры (1983). Працаваў трэнерам па лёгкай атлетыцы Ашмянскай      дзіцячай      спартыўнай школы.  Служыў   у   Савецкай арміі. Пасля дэмабілізацыі працаваў старшынёй Ашмянскага раённага савета добраахвотнага сельскага спартыўнага таварыства “Ураджай”, інструктарам па фізкультуры і спорце ў калгасе “Свабода”. З 1969 г. па 1996 г. – старшыня камітэта па фізкультуры і спорце Ашмянскага райвыканкама, у 1996 – 1998 гг. – загадчык аддзела па фізічнай культуры і спорце райвыканкама, потым дырэктар цэнтра фізкультурна-аздараўленчай работы па месцы жыхарства.

Ганаровае званне “Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь” прысвоена ў 1992 г. Узнагароджаны медалямі “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”, “За выратаванне тапельцаў”, граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 2008 г. прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”. Памёр 20.11.2008 г.

Posted in К