Карасёў Уладзімір Васільевіч (1934)

Нарадзіўся 25.12.1934 г. у в.Журынічы Бранскага раёна, Бранскай вобласці. Дзяцінства прыйшлося на цяжкія гады вайны. Разам з маці і іншымі дзецьмі быў у канцлагеры, які знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі ў 15 км ад чыгуначнай станцыі Лясная   былой   Баранавічскай    вобласці. Удалося ўцячы, трапіў  у партызанскі атрад, што знаходзіўся непадалёку. Пасля вайны вучыўся разам з братам у Баранавічскай вучэбна-вытворчай майстэрні, дзе навучалі шавецкаму рамяству. Ускорасці сям’я пераязджае ў в.Суботнікі Іўеўскага раёна.

З самага маленства ў хлопчыка праявілася любоў да музыкі.  Вучыўся іграць самастойна, на слых (нотную грамату вывучыў пазней). Працаваў у  Маладзечна.  У 1953 г. быў прызваны на вайсковую службу, служыў матросам  на Балтыйскім флоце, прымаў актыўны ўдзел у мастацкай самадзейнасці.  Пасля службы вярнуўся ў Маладзечна. Пасля працаваў дырэктарам Іўеўскага  РДК. Закончыў (завочна) Маладзечанскае музычнае вучылішча  (1969).

У 1958  г. пераехаў у Ашмяны. Працаваў дырэктарам Ашмянскага РДК. Пазней Уладзімір Васільевіч арганізаваў ансамбль песні і танца “Крыніцы”, якому ў 1979 г. прысвоена званне “народны”. Пры яго непасрэдным удзеле створаны харавыя калектывы ў працоўных і вучнёўскіх калектывах.

Доўгі час працуе акампаніятарам узорнага дзіцячага хору “Пралескі” Ашмянскай  школы-інтэрната, вядзе народны хор ветэранаў вайны і працы.

В.В.Карасёў узнагароджаны шматлікімі граматамі Міністэрства культуры СССР і Беларусі,  Міністэрства народнай адукацыі БССР, Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, аддзела культуры Ашмянскага райвыкан-кама.Узнагароджаны медалём “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”.   За значны асабісты ўклад у развіццё культуры Ашмяншчыны, навучанне і выхаванне падрастаючага пакалення, актыўную грамадскую дзейнасць  прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны”  (2011).

Бібліяграфія:

  1. Ашмянскі народны ансамбль песні і танца “Крыніцы” раённага Дома культуры // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. Т. 1 / рэдкал. І. Шамякін і інш. — Мн.: Беларуская Савецкая Энцыклапкдыя, 1984. — С.235.
  2. Ашмянскі народны ансамбль песні і танца “Крыніцы” // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Т. 1 / рэдкал. Т. У. Бялова і інш. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2010. — С. 340.
  3. Карасёў Уладзімір Васільевіч (1934)         // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 35—36.
  4. Карасёв Владимир Васильевич: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа  http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/
  5. Прыгодская, В. Усмешка, што ледзь кранае вусны…: [аб Карасеву Уладзіміру Васільевічу ]// Ашмянскі веснік. — 2014. — 24 снежня.
  6. Филипович, Т. Владимир Васильевич Карасев / Тамара Филипович // Время и люди. – 2-е изд., перераб. – Минск: Конфидо, 2014. – С.87.
Posted in К