Крот Міхаіл Сцяпанавіч (1924)

Кандыдат педагагічных навук. Нарадзіўся 30.04.1924 г. у в.Богшыцы Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Закончыў Васілінкаўскую сямігадовую школу (1939), два курсы Слуцкага педагагічнага вучылішча (вучобу перарвала вайна). Удзельнік Вялікай Айчын-най  вайны,  у баях  пад  Варшавай быў  паранены. У пасляваенны час закончыў вучобу ў Слуцкім пед-вучылішчы (1946). У 1946 – 1984 гг. у Ашмянскім раёне: загадчык пачатковай школы, завуч Жупранскай і Дакурніш-скай сямігадовых школ, інспектар раённага аддзеда народнай асветы, завуч і дырэктар Гальшанскай сярэдняй школы (у  гэтай школе працаваў 33 гады). Закончыў (завочна) філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1953). З 1985 г. – у Мінску на даследчай працы ў Інстытуце педагогікі Міністэрства асветы Беларусі: загадчык лабараторыі стандартызацыі адукацыі, з 1999 г. вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі гісторыі адукацыі і этнапедагогікі.

Posted in К