Лазарчык Уладзімір Іосіфавіч (1939–2018).

Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны. Нарадзіўся 8.03.1939 г. у в.Дорагава Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.  Закончыў Райчаўскую сярэднюю школу (1956), у 1961 г. Мінскі палітэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-механік. Працаваў у Маладзечанскім раёне (1961 – 1966). У Ашмянах з 1966 г. – галоў-ны   інжынер    торфабрыкетнага   завода. У 1968 – 1996 гг. намеснік старшыні Ашмянскага райвыканкама па пытаннях будаўніцтва і камунальнай гаспадаркі (адначасова з’яўляўся  начальнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва). Узнагароджаны медалём “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”.  (2011). Цяпер на заслужаным адпачынку.

 Бібліяграфія:       

  1. Лазарчык   Уладзімір    Іосіфавіч// Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская. –  Ашмяны, 2014.  – С. 15.
  2. Лазарчык Уладзімір    Іосіфавіч  // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2019 год / склад. Г.У. Палубінская. –  Ашмяны, 2018.  – С. 14.
  3. Лазарчик Владимир Иосифович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа  http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/
Posted in Л