Майстар спорту СССР (1984), майстар спорту міжнароднага класа (1987). Нарадзіўся 20.10.1964 г. у в.Горная Рута Карэліцкага раёна. Закончыў сярэднюю школу №3 г.Ашмяны (1981). У 1983 – 1991 гг. праходзіў вайсковую службу ў спартыўных клубах арміі ў Мінску і Групе савецкіх войскаў у Германіі. Пасля вяртання ў Ашмяны працаваў трэнерам па мотаспорце ў ПТВ №192. З 1994 г. працуе ў звкрытым акцыянерным таварыстве “Аграсакрат-Інтэрнэйшанал”, заснавальнік таварыства.
Бібліяграфія:
- Лопух Юрый Георгіевіч (1964) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 28.
- Спартыўны гонар Ашмяншчыны. Лопух Васілій Георгіевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 583.