Рубацкі Уладзімір Піліпавіч (1914 – 1981)

Заслужаны артыст Літоўскай ССР (1959). Нарадзіўся 19.06.1914 г. у Ашмянах. Закончыў Ашмянскую гімназію (1932), Віленскае тэхнічнае дарожнае вучылішча, два курсы юрыдычнага факультэта Віленскага ўніверсітэта (1935). Служыў у  польскім   войску   падхарунжым   першага пяхотнага палка. Да 1944 г. працаваў у Ашмянах ва ўстановах, звязаных, у асноўным, з будаўніцтвам і эксплуатацыяй дарог. У час нямецка-фашысцкай акупацыі Ашмяншчыны прымаў удзел у барацьбе з гітлераўцамі.

З 1944 г. у Беларускім дзяржаўным ансамблі песні і танца, у Дзяржаўным тэатры оперы і балета, у філармоніі і акадэмічным тэатры оперы і балета Літвы. У.П.Рубацкі стварыў каля 30 мастацкіх вобразаў, выконваў літоўскія і рускія песні, песні замежных кампазітараў. Асноўныя партыі, выкананыя спеваком: Анегіна, Роберта (“Яўгеній Анегін”, “Іаланта” П.Чайкоўскага), Рыгалета, Жэрмона, Яга (“Рыгалета”, “Трывіята”, “Атэла” Дж. Вердзі), Дэмана (“Дэман” А.Рубінш-тэйна), Сільвія (“Паяцы” Р.Леанкавала) і інш.

Бібліяграфія:

  1. Рубацкі Уладзімір Піліпавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2014. – С. 18-19.
Posted in Р