Турэвіч Іосіф Іосіфавіч (1899 – 1976)

Удзельнік барацьбы за ўсталяванне савецкай улады на тэрыторыі Беларусі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.  Нарадзіўся 15.12.1899 г. у г.Ашмяны. Закончыў  4 класы мясцовай пачатковай школы (1911). Са снежня 1917 г. у Чырвонай гвардыі, з лютага 1918 г. у Чырвонай арміі (стралок Мінскага каравульнага батальёна). Са студзеня 1919 г. стралок 16-га стралковага палка (у студзені – красавіку 1919 г. быў  байцом Ашмянскай каравульнай роты). У Чырвонай арміі знаходзіўся да студзеня 1925 г.: кавалерыст эскадрона ўнутраных войск, кавалерыст 1-га і 5-га пагранічных атрадаў (кітайская і румынская граніцы). У баях на Паўднёвым фронце быў паранены (ваяваў супраць Урангеля і Махно). Пасля дэмабілізацыі пражываў за межамі раёна (1925) – у Харкаве і іншых месцах. У Вялікую Айчынную   вайну прызваны ў дзеючую армію.  Служыў   у 162-й  аўтароце 333-й стралковай дывізіі, узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалём “За абарону Сталінграда”. Старшы сяржант І.І.Турэвіч  быў  звольнены з  вайсковай  службы 10  ліпеня 1945 г. Жыў у Ашмянах. Працаваў у райпрамкамбінаце, на дражджавым заводзе, на птушкакамбінаце, у арцелі “9 мая”, у райспажыўсаюзе. З 14 жніўня 1965 г. персанальны пенсіянер.

 Бібліяграфія:

  1. Вярнуліся пераможцамі. // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 393.
  2. Турэвіч Іосіф Іосіфавіч (1899 – 1976)    // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. – С. 34.
  3. Узнагароды ветэранам. Турэвіч Іосіф Іосіфавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 171 – 172.
Posted in Т