Цукерзіс Якаў Міхайлавіч (1909 – 1992)

Доктар біялагічных навук. Нарадзіўся 24.10.1909 г. у г.Ашмяны. Закончыў Вільнюсскую гімназію, у 1934 г. – факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук Вільнюсскага ўніверсітэта  імя С.Баторыя.   У 1939 – 1941 гг. працаваў завучам  Ашмянскай сярэдняй школы (зараз сярэдняя школа №1), у 1944 -1954 гг. – дырэктарам. У гады Вялікай Айчыннай  вайны  жыў  і  працаваў  у  Туркменіі.  У  1954 –

1960 гг. – інспектар Міністэрства асветы Літоўскай ССР.  Аўтар кнігі “Біялогія шыракапальцага рака” (Вільнюс, 1970). Памёр у красавіку 1992 г.

Бібліяграфія:

  1. Звязаныя лёсам з Ашмяншчынай. Цукерзіс Якаў Міхайлавіч  // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 581.
  2. Цукерзіс Якаў Міхайлавіч (1909 – 1992) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 31.
Posted in Ц