Чарненка-Бандарэвіч Лілія Васільеўна (1954)

Нарадзілася 19.06.1954 г. на Ашмяншчыне ў сям’і настаўнікаў. У час вучобы ўдзельнічала ў школьных спектаклях, пісала вершы (друкаваліся ў раённай газеце “Ашмянскі веснік” і абласной “Гродзенская праўда”). Закончыла Ашмянскую СШ №2 (1970), філалагічны факультэт Гродзенскага  дзяржаўнага педагагічнага інстытута  імя Я.Купалы, з’яўлялася членам літаратурнага аб’яднання “Наднёманскія галасы”.  З 1974 г. настаўніца СШ №3, пасля выехала ў г.Прылукі Чарнігаўскай вобласці (Україна).

Сцэнарыст, аўтар і рэжысёр двух фільмаў самадзейнай кінастудыі (“Яшчэ не позна”, “Дом нашых надзей”). На працягу 2-х гадоў працавала на гарадскім тэлебачанні “Эфір-TV”. Аўтар 30 праграм, актуальных рэпартажаў, інтэрв’ю, паэтычных вернісажаў. У 1999 г. выйшла аповесць аб праблемах дзіцячай і падлеткавай злачыннасці на Ўкраіне, кніга “Красавік кахання” (на беларускай мове). Выдадзены таксама рускамоўны зборнік вершаў «Прошлогодний дождь», кніга “Жанчына, якая нешта ведае” (2000), мініяцюры на беларускай мове.  Член Чарнігаўскага медыяклуба, Чарнігаўскага інтэлектуальнага цэнтра. Дыпламант і пераможца ў адной з намінацый абласнога конкурсу “Жанчына года – 99”.

Бібліяграфія:

  1. Нарадзіліся на Ашмяншчыне. Чарненка-Бандарэвіч Лілія Васільеўна // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 572.
  2. Бандарэвіч, Л. На берагах любові: [інтэрв’ю з пісьменніцай, уражэнкай Ашмянскага раёна Ліліяй Васільеўнай Бандарэвіч] / Лілія Бандарэвіч; падрыхтаваў Юрка Голуб // Гродзенская праўда. — 2005. — 27 кастрычніка. — С. 8.
  3. Каранеўскі, А. Пісьменніца, паэтка, журналіст : [аб сустрэчы з Л. Бандарэвіч –Чарненка] / А. Каранеўскі // Ашмянскі веснік. — 2002. — 16 кастрычніка. — С. 2.
  4. Лісоўская, А. “Усё часцей мне цяпер не спіцца, на Радзіму хачу я сваю” : [аб сустрэчы з Л. Бандарэвіч –Чарненка ў Гальшанскай дзіцячай бібліятэцы] / А. Лісоўская // Ашмянскі веснік. — 2003. — 20 жніўня. — С. 3.
  5. Чарненка-Бандарэвіч Лілія Васільеўна (1954) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 19.
Posted in Ч