Шпакоўскі Уладзімір Васільевіч (1924 – 1993)

Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец, удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Нарадзіўся ў 1924 г. у в.Валькі былога Суражскага раёна Віцебскай вобласці. У пасляваенны час у Ашмянскім раёне: старшыня Барунскага, Гальшанскага, Погірскага, Крэйванцаўскага    сельсаветаў, старшыня  калгасаў  у  вёсках  Цудзенішкі і Погіры, на іншых пасадах у сельскай гаспадарцы. Перад выхадам на пенсію працаваў загадчыкам  вытворчага ўчастка калгаса “Світанак”. Узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973), медалём “За працоўную доблесць” (1966).

 Бібліяграфія:

  1. Вярнуліся пераможцамі. Шпакоўскі Уладзімір Васільевіч   // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 394.
  2. Шпакоўскі Уладзімір Васільевіч (1924 – 1993)  //Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская. –Ашмяны, 2014. –С. 6.
Posted in Ш