Шукеловіч Леанід Антонавіч (1934)

Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец. Нарадзіўся ў 1934 г. у в.Заборцы Ашмянскага раёна. Працаваў трактарыстам у калгасе імя Чарняхоўскага (да 1958), імя Багушэвіча (1958 -1964), імя Крылова (1964 -1989). Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага  Сцяга  (1974), медалямі “За працоўную доблесць” (1971), знакам “Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва”  (1973), граматамі.

Бібліяграфія:

  1. Вызначыліся працай : ардэнаносцы. Шукеловіч Леанід Антонавіч   // Памяць:  Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 559.
  2. Шпакоўскі Уладзімір Васільевіч (1924 – 1993) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 8.
Posted in Ш