Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў 1919 г. у в.Сямюны Ашмянскага раёна. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1949 г. уступіў у калгас “Багатыр” (в.Вялікія Вайшнарышкі), у 1952 г. закончыў Ашмянскае СПТВ. Працаваў механізатарам у Гальшанскай МТС, у калгасах “Перамога”, імя Крупскай (да 1977). Узнагароджаны ордэнамі “Знак Пашаны”, Славы ІІІ ступені. Памёр 13.04.1979 г.
Бібліяграфія:
- Вызначыліся працай : ардэнаносцы. Янушкевіч Вацлаў Казіміравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 559.
- Янушкевіч Вацлаў Казіміравіч (1919 – 1979) // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2014 год / склад. Г.У. Палубінская.— Ашмяны, 2014. — С. 6.