Багушэвіч Францішак Бенядзікт Казіміравіч (1840 – 1900)

Паэт, празаік, публіцыст, рэвалюцыйны дэмакрат. Нарадзіўся 21.03.1840 г. у былым фальварку Свіраны Вільнюскага раёна, Літва.  Бацька, Казімір Восіпавіч і маці, Канстанцыя Галаўня, паходзілі з незаможнай  мясцовай шляхты. У перыяд паміж  1841 г. і 1846 г. сям’я Багушэвічаў   пераехала ў невялікі маёнтак Кушляны,   атрыманы   бацькам    у   спадчыну ў 1837 г.  У 1852 г.  Францішак  разам з братам Валяр’янам паступіў у чатырохкласную  базыльянскую школу, потым вучыўся ў гімназіі, якую закончыў у 1861 г. Асаблівую цікавасць выказваў да славянскіх моў, матэматыкі і заканадаўства. У 1861 г. Ф.Багушэвіч паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, дзе пачаліся тады студэнцкія хваляванні, у якіх ён прымаў удзел, за што і быў выключаны з універсітэта. Вярнуўшыся на радзіму, прыняў удзел у грамадска-рэвалюцыйным руху. Каб быць бліжэй да народа, уладкаваўся настаўнікам у народнай школе в.Доцішкі Лідскага павета (цяпер Воранаўскі раён). Удзельнічаў у паўстанні 1863 г. Пасля разгрому паўстання Ф.Багушэвічу ўдалося выехаць на Украіну. У 1865 г. паступіў у Нежынскі юрыдычны ліцэй, які закончыў у 1868 г. Працаваў судовым следчым на Украіне, потым адвакатам у Вільні. У 1874 г. ажаніўся  з зямлячкай Габрыеляй Міхайлаўнай Шкленік. У іх нарадзіліся дзеці: дачка Канстанцыя, сыны  Тамаш і Валяр’ян.

Працуючы адвакатам Ф.Багушэвіч адстойваў правы простых людзей.

Вершы Ф.Багушэвіч пачаў пісаць у юнацкім узросце. Шматлікія вершаваныя творы склалі 2 паэтычныя зборнікі, выдадзеныя па цэнзурных умовах за мяжою: “Дудка беларуская” (1891), “Смык беларускі”  (1894). Асноўныя тэмы творчасці Ф.Багушэвіча: жыццё беларускага народа,  барацьба з прыгнятальнікамі, адносіны да роднага слова.

У 1898 г. Ф.Багушэвіч цяжка  захварэў і перабраўся жыць у Кушляны. У 1900 г. памёр. Пахаваны на могілках у Жупранах.

У савецкі час творы Ф.Багушэвіча сталі духоўным набыткам усяго народа. У цэнтры Жупран і на яго магіле пастаўлены помнікі. Імя Ф.Багушэвіча прысвоена Ашмянскаму краязнаўчаму музею, Жупранскай сярэдняй школе. Адрэстаўрыравана  сядзіба ў Кушлянах, дзе створаны літаратурны музей.

 

Бібліяграфія:

  1. Александровіч, С. Х. Па слядах паэтычнай легенды / Сцяпан Александровіч. — Мн. : Народная асвета, 1965. — 175с.
  2. Александровіч, С. Х. Тут зямля такая : для сярэд. i ст. шк. узросту / Сцяпан Александровіч. — 2-е выд., дапрац. i дап.. — Мн. : Народная асвета, 1985. – 256 с.
  3. Александровіч.Сцяпан, Х. Незабыўнымi сцежкамі : Нарысы аб бел. пiсьменнiках / Александровіч.Сцяпан Хусейнавіч.. — Мн. : Вучпедвыд БССР, 1959. — 135с.. — (Школьная бiблiятэка).
  4. Багдановіч, І. «Дар музыкі — то твой дар, Божа» // Роднае слова.- 2010.- № 3.- С. 3-7.
  5. Багушэвіч Францішак Бенядзікт Казіміравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015.–С. 25-26.
  6. Багушэвіч Францішак Бенядзікт Казіміравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 146—149.

Александровіч, С. Х. Гісторыя і сучаснасць : лiт.-крытыч. артыкулы / Сцяпан Александровіч. — Мн. : Беларусь, 1968. — 255с. ББК 83.3(4Беи)

  1. Бароўка, В. Ю. Францішак Багушэвіч у беларускім літаратуразнаўчым дыскурсе пачатку XX ст. / Ванда Бароўка // Роднае слова. – 2015. – № 3. – С. 3-6.
  2. Барысенка, В. В. Францiшак Багушэвiч i праблема рэалiзма ў беларускай лiтаратуры XIX стагоддзя / Барысенка, Васiлiй Васiльевiч; АН БССР, Iн-т лiт. i мастацтва. — Мн.: АН БССР, 1957. – 365 с.
  3. Барысенка, В. В. Францiшак Багушэвiч i праблема рэалiзма ў беларускай лiтаратуры XIX стагоддзя / В.В.Барысенка ; АН БССР, Iн-т лiтаратуры i мастацтва. — Мн. : Выдавецтва АН БССР, 1957. — 365с.
  4. Бельскі, А. «Быць чалавекам…» // Роднае слова.- 2010.- № 6.- С. 20-22.
  5. Берасцень, С. Пачаткам было слова // Лiтаратура i мастацтва.- 2009.- № 33 (4 верасня).- C. 10.- Сядзiба муз).

12     Варавва, А. Жупраны и Солы / Анатолий Варавва ; фото // Путешественник. — 2006. — 15 дек.- 16 февр.. — C.4

  1. Волынец, Н. Кушлянские встречи / Наталия Волынец ; фото // Гродзенская праўда. — 2010. — 19 мая. — С. 3.
  2. Волынец, Н. Слава слову и Богушевичу / Наталия Волынец // Гродзенская праўда. — 2009. — 18 крас. — С.5.
  3. Драздова, З. У. Хрысціянскія матывы ў творчасці Францішка Багушэвіча / Зінаіда Драздова // Полымя. — 2018. — № 6. — С.120—124. УДК 821(470+571).09 ББК 83.3(4БЕИ)
  4. Жыбуль, В. В. Францішак Багушэвіч як народны герой: паводле «Версій і легенд» Вульфа Сосенскага / Віктар Жыбуль // Роднае слова. — 2015. — № 3. — С. 7-9.
  5. Запрудскi, I. Новыя аспекты вывучэння творчасці Францішка Багушэвіча // Род.слова.- 2001.- N3.- C.52-56
  6. Запрудскі, І. Самы слынны з пакалення беларускіх нігілістаў // Маладосць.- 2010.- № 10.- С. 125-128.
  7. Згрундо, І.Г. Скрыжаванне Францішка Багушэвіча // Беларуская мова і літаратура.- Серыя «У дапамогу педагогу».- 2010.- № 1.- С. 42-45.
  8. Ізбіцкая, І. С. Мой Багушэвіч [Рукапісная кніга] : [верш] / Ірына Ізбіцкая ; [мастацкае афармленне аўтара]. — [Ашмяны, 2015]. — [23] с.
  9. Іменем чалавечнасці : зб. крытыч. артыкулаў / склад. К.I.Краўцова. — 2-е выд., перапрац. i дап.. — Мн. : Народная асвета, 1986. — 207с.
  10. Кiсялёў, Г. В. Ад Чачота да Багушэвiча : Праблемы крынiцазнаўства i атрыбуцыi беларускай лiтаратуры XIX ст. / Г.В.Кiсялёў ; НАН Беларусi, Iн-т лiт. имя Я.Купалы. — 2-е выд.. — Мн. : Беларуская навука, 2003. — 426с.
  11. Казека, Я. Гартаванне слова : Выбранае / Казека, Янка.. — Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1985. — 432с.
  12. Кісялёў, Г. В. Радаводнае дрэва : Калiноўскi — эпоха — наступнiкi / Кісялёў, Генадзь Васільевіч ; Генадзь Кiсялеў. — Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1994. — 303 с.
  13. Кісялёў, Г. Сейбіты вечнага : артыкулы пра беларускіх пісьменнікаў і дзеячаў рэвалюцыйнага руху 1863 года / Генадзь Кісялёў. — Мінск : Дзяржаўнае выдавецтва БССР, 1963. — 301, [2] с.
  14. Праскаловіч, В.У. Вывучэнне апавядання Францішка Багушэвіча «Тралялёначка» // Бел. мова і літ.- 2002.- N2.- C.73-87.
  15. Пра таварышаў па пяру : зборнік крытыч. артыкулаў /  склад. К.I.Краўцова. —  Мн. :  Народная асвета, 1976.- 224с.
  16. Рагойша, В. Метрычны рэпертуар вершаваных твораў Францішка Багушэвіча // Роднае слова.- 2010.- № 10.- С. 8-11.
  17. Рагойша, В. Францішак Багушэвіч у інтэр’еры стагоддзя // Беларуская думка.- 2010.- № 3.- С. 114-120.
  18. Самойлова, Т. В поисках наследия / Татьяна Самойлова // Знамя юности. — 2009. — 4-10 сент.. — C.9.
  19. Свірын, І. Пад заваламі свіранскага «цунамі» : замест зацікаўленасці – абыякавасць / Ілья Свірын // Культура. — 2014. — 28 чэрв. (№ 26). — С. 4-5.
  20. Снітко, Г. Францішак Багушэвіч у школьнай праграме // Роднае слова.- 2007.- №8.- C.40-43.
  21. Содаль, У. «Дзякуй табе, браце, Бурачок Мацею…» // Пачатковая школа.- 2008.- №1.- C.47-49.
  22. Содаль, У. «От быў чалавек…» // Род.слова.- 2001.- N4.- C.94-98.
  23. Содаль, В. Чтоб за Родину умереть был готов : К 160-летию со дня рожд. бел. поэта Ф.Богушевича // Во славу Родины. — 2000.. — 21 марта. — С.4
  24. Содаль, У. I. Жупранская старонка / Содаль, Уладзiмiр Iллiч.. — Мн. : Полымя, 1992. — 63с.
  25. Содаль, У. I. Кушлянскi кут / Содаль,Уладзiмiр Iллiч.. — Мн. : Полымя, 1990. — 63с. ББК 83.3(2=Бело)5-8
  26. Содаль, У. I. Свiранскiя крэскi / У.І.Содаль. — Мн. : Полымя, 1995. — 94,[2]с.
  27. Содаль, У. I. Сцёжкамi Мацея Бурачка : Пошукi, замалёўкi, нарысы / Содаль,Уладзiмiр Iльiч.. — Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1990. — 197с.
  28. Тайны кушлянского юриста / фото // Беларусь сегодня. — 2010. — 20 марта. — C.16-17
  29. Францiшак Казiмiравiч Багушевiч (1840-1900) : да 150-годдзя з дня нараджэння / Гродз. абл. аддз. Бел. фонду культуры, Гродз. абл. б-ка iмя Я.Ф.Карскага ; склад. А.П.Госцеў, Г.М.Рыгiлевiч. — Гродна, 1990. — 22с.
  30. Францішак Бенядзікт Багушэвіч : жыццё і творчасць / склад. У.Содаль, Е.Мацюш ; маст. М.Купава. — Мн. : Народная асвета, 1986. — 103с.
  31. Цвірка, К. Зорка філаматаў : нарысы, эсэ / Кастусь Цвірка. — Мінск : Беларуская навука, 2017. — 547, [1] с.
  32. Чарнякевіч, Ю. След у след за… Багушэвічам // Культура(бел).- Мінск.- 2009.- № 36.- C. 7.- Майстэрня).
  33. Чэчат, А. Шляхамі Францішка Багушэвіча// Роднае слова.- 2010.- № 5.- С. 81-83.
  34. Якаўлева, Р. Францішак Багушэвіч: «Ідзе ж цяпер Беларусь?…Гдзе наша мовы жывець…» // Бібліятэка прапануе.- 2005.- №1.- С.14-16.
  35. Янушкевіч, Я. Чароўная дудка // Полымя.- 2010.- №3.- С. 138-141.
  36. Вiшнеўская, В. Сем цудаў Ашмяншчыны// Ашмян. весн. — 2009. —  4 крас. —  C.5.
  37. Кiсялёў, Г. Багушэвіч Францішак Бенядзікт Казіміравіч// Памяць: гiст.-дак. хронiка Ашмянскага раёна. —  Мн., 2003. —  C.146-149.
  38. Шакола, П. Францішак Багушэвіч і Жупраны// Ашмян. весн. —  2008. —  19 сак. —  C.4.
  39. Шчучэнка, I. На берагах хуткай Ашмянкі// Наст. газ. —  2008. —  17 крас. —  C.12.
Posted in Б