Адважны Вінцук (1890 – 1978).

(Сапраўднае Германовіч Язэп Станіслававіч, псеўд. Лявон Ветрагон), беларускі пісьменнік (паэт,  перакладчык, мемуарыст), каталіцкі духоўнік. Нарадзіўся 4.03.1890 г.  у  мястэчку  Гальшаны Ашмянскага раёна,   З сям’і рамесніка. Закончыў парафіяльную   школу  ў   Гальшанах (1902),  гарадскую   ў    Ашмянах  (1906).  Жыў  у  Вільні.  Закончыў Віленскую каталіцкую духоўную семінарыю (1913). Служыў ксяндзом на Беласточчыне, у 1918 г.  – у Вялікай Лапеніцы (Ваўкавыскі раён), у 1923 г. у Лужках на Віцебшчыне. Усюды праводзіў беларускую патрыятычную работу сярод прыхаджан. Праследаваўся  касцельнымі і савецкімі ўладамі. У 1924 г. уступіў у ордэн марыянаў у Друі, быў пробашчам, выкладчыкам  рэлігіі і лацінскай мовы ў гімназіі. У 1932 г. накіраваны місіянерам у Харбін (Кітай). У 1948 г. арыштаваны кітайскай міліцыяй і перададзены ў СССР. Зняволены ў канцлагерах Сібіры. Вызвалены ў 1955 г.  Выехаў у Польшчу, у 1959 г. у Рым. Жыў пераважна ў Англіі. Рэдагаваў часопіс “Божым шляхам” (1964 – 1974). Друкаваў гумарыстычныя вершы, байкі, празаічныя творы, сярод якіх  “Як Казюк сабраўся да споведзі” (1928),  “Як Гануля збіралася ў Аргентыну” (1930), “Адам і Анелька” (1931), “Хлопец”  (1935) і інш. Выдаў пераклады казак П.Яршова “Канёк-гарбунёк” (1932), А.Пушкіна “Казка пра рыбака і рыбку” (1935).  Памёр  26.12.1978 г. у Лондане.

 Бібліяграфія:

  1. Адважны Вінцук // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015.–С. 24.
  2. Адважны Вінцук // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. –  С. 137—138.
  3. Адважны, В. Выбраныя творы / Вінцук Адважны ; [укладанне, прадмова, каментарый Ірыны Багдановіч]. — Мінск : Кнігазбор, 2011. — 589 с.. — (Беларускі кнігазбор. Серыя 1. Мастацкая літаратура).
  4. Багдановіч, І. Беларускі святар – асоба і вобраз у гістарычных перыпетыях XX ст. : (на матэрыяле творчасці Вінцука Адважнага [(1890, в.Гальшаны Ашмянcкага раёна — 1978)]) / Ірына Багдановіч // Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі : зб. арт. / [пад рэд. І. Э. Багдановіч]. — Мінск, 2015. — С. 218 — 225.
  5. Баршчэўскі, А. Царская й савецкая рэчаіснасьць ва ўспамінах айца Язэпа Германовіча [(псеўд. Вінцук Адважны; 1890, в.Гальшаны Ашмян. р-на — 1978)] «Кітай — Сібір — Масква» / Аляксандр Баршчэўскі // Acta Albaruthenica : навук. зб.. — Мінск, 2005. — Вып. 5. — С. 31 — 37.
  6. Бэрнатовіч, Я. Беларускі патрыярх і яго дзеці / Яанна Бэрнатовіч // ARCHE. — 2009. — № 5. — С. 94-108.
  7. Волынец, Н. От Гольшан до Лондона / Наталия Волынец // Гродзенская праўда. — 2011. — 26 лістап. — C.5.
  8. «Ёсць сiла ў працы, у згодзе…» // Настаўнiцкая газета. — 2005. — 3 верас.. — C.7.
  9. Манкевіч, А. «Бо людзям прыхіліць неба хоча…» Паэт і святар Вінцук Адважны / Алена Манкевіч // Роднае слова. — 2010. — № 3. — С. 8-10.
  10. Мікуліч, М. Духоўна-мастацкія пошукі заходнебеларускіх паэтаў-святароў / М.Мікуліч // Весцi Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi. Серыя гуманiтарных навук. — 2007. — №1. — C.95-102
  11. Мікуліч, М. У. Асоба і дух у паэзіі Вінцука Адважнага : [(1890, в.Гальшаны Ашмян. р-на — 1978)] заходнебеларускага перыяду / М.У.Мікуліч // ; Национальная академия наук Беларуси, Институт истории // Беларусь: государство, религия, общество : материалы Междунар. науч.-практ. конф. (Минск-Жировичи, 7 июня 2007 г.). — . — С.259-263.
  12. Петрушкевіч, А. Воля і вера як галоўныя матывы мастацка-дакументальнай аповесці Вінцука Адважнага [(1890, в.Гальшаны Ашмянcкага раёна — 1978)] «Кітай — Сібір — Масква» / Ала Петрушкевіч // Bialorutenistyka Bialostocka / [redaktor naczelny H. Twaranowicz] ; Uniwersytet w Bialymstoku, Wydzial Filologiczny, Katedra Filologii Bialoruskiej. — Bialystok, 2009. — Т. 1. — С. 115 — 124. ББК 81.
  13. Саўчук, М. Малавядомыя i таямнiчыя асобы Ваўкавышчыны / Марына Саўчук ; фота // Наш час (Ваўкавыскi раён). — 2005. — 4 мая. — C.13.
  14. Угрынскі, М. Той, хто перамагае смела і адважна / Міхась Угрынскі // Наша слова. — 2015. — 4 сак. — С. 7.
  15. Шыдлоўская, А. Знаёмыя незнаёмцы : Пра стэнды, прысвеч. бел. паэтам В.Адважнаму, А.Зязюлi ў Гальшан. гiст.-краязн. музеi iмя Э.С.Корзуна / А.Шыдлоўская ; Фота // Ашмян. весн.. — 2004. — 10 лiп.. — C. 5.
Posted in А