Арлоўскі Валерый Мікалаевіч (1945)

Палкоўнік, кандыдат ваенных навук (1984), дацэнт (1991).   Нарадзіўся  03.03.1945 г.   ва   Уруччы  Мінскай вобласці. Закончыў Гальшанскую СШ (1963), Мінскае вышэйшае  інжынернае   радыётэхнічнае вучылішча войскаў проціпаветранай абароны (1968), Ваенную   камандную  акадэмію   проціпаветраных   войскаў(1978), ад’юнктуру пры гэтай акадэміі. У 1968 – 1996 гг. служыў ва Узброеных сілах СССР і Расіі: намеснік камандзіра батарэі дывізіёна проціпаветранай абароны, камандзір батарэі, камандзір дывізіёна; выкладчык, старшы выкладчык, намеснік начальніка кафедры  Горкаўскага вышэйшага  зенітна-ракетнага каманднага вучылішча проціпаветранай абароны. З 1996 г. у запасе. Закончыў Ніжагародскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт (1997), працаваў у адміністрацыі Ніжняга Ноўгарада (Расія).

Бібліяграфія:

  1. Арлоўскі Валерый Мікалаевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015.–С. 23.
  2. Арлоўскі Валерый Мікалаевіч // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 573.
Posted in А