Арцем’ева Зінаіда Яфімаўна (1926–2011)

Педагог, Заслужаны настаўнік БССР. Нарадзілася 7.01.1926 г. у  в.Коскі Рослаўльскага  раёна Смаленскай вобласці. Закончыла   Брэсцкі  настаўніцкі   інстытут (1948),   Смаленскі   педагагічны   інстытут (1956). Працавала настаўніцай у Суха-польскай   сямігадовай   школе  на    Брэстчыне  (1948–1950).  З  1950 г.  у Ашмянах: настаўніца хіміі і біялогіі ў СШ №1 (1950–1951) і СШ №2 (1951–1987). Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік БССР” прысвоена ў 1968 г. Узнагароджана ордэнам “Знак Пашаны” (1976), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1968).

Бібліяграфія:

  1. Арцем’ева Зінаіда Яфімаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2016. – С. 17.
  2. Арцем’ева Зінаіда Яфімаўна // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 561.

3.Горшенева, Л. 45 минут – это много : из опыта преподавания химии в СШ № 2 педагог З. Е. Артемьева // Красное знамя. — 1971. — 26 октября. – С. 4.

Posted in А