Аўдзееў Аляксандр Мікалаевіч (1906–1941)

Лётчык, удзельнік баёў пад Ашмянамі ў першыя дні Вялікай Айчыннай вайны. Нарадзіўся ў 1906 г. у в.Новалугавое Жэрдзеўскага раёна Тамбоўскай вобласці. Закончыў школу  Ваенна-Паветраных  Сіл. Удзельнічаў у паходзе ў Заходнюю Беларусь (1939). У чэрвені 1941 г. – намеснік камандзіра эскадрыллі 43-га блізкабамбардзіровачнага авіяпалка 12-й змешанай авіядывізіі. Полк дыслацыраваўся ў Віцебску, з пачаткам вайны – пад Полацкам. 25 чэрвеня 1941 г. удзельнічаў у баях пад Ашмянамі. Здзейсніў вогненны  таран, накіраваўшы самалёт у калону варожых войск, якая рухалася па дарозе Драглёўцы – Дзертнікі ў накірунку Гальшаны – Валожын. Экіпаж самалёта СУ-2 лётчык А.М.Аўдзееў і штурман П.П.Страленка загінулі. Сям’я – жонка Раіса Мікітаўна, дачка Святлана і сын Вадзім, жылі ў Таганрогу.

Імем А.М.Аўдзеева названы вуліца і завулак у г.Ашмяны. На месцы гібелі экіпажа на абочыне дарогі  Драглёўцы – Дзертнікі ўстаноўлены помнік.

 Бібліяграфія:

1.Аўдзееў Аляксандр Мікалаевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.–С. 8–9.

2.Аўдзееў Аляксандр Мікалаевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 287.

3.Журавлёва, Н. Герои из легенды : О лётчиках П.Ф.Стреленко и А.Н.Авдееве, которые погибли на Ошмянщине в Велик. Отечеств. войну. 1941 г. / Н.Журавлёва ; Фото // Ашмян. весн.. — 2005. — 12 сак.. — C.4

4. Мурина, С. Имя на памятнике / Светлана Мурина ; фото // Гродзенская праўда. — 2015. — 22 крас. — С. 8.

Posted in А