Перадавік сельскагаспадарчай вытворчасці, ардэнаносец. Нарадзілася 22.06.1941 г. у в.Дзюдзева Слуцкага раёна. Закончылa Map’iнaropcкi сельскагаспадарчы тэхнікум (1963), Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут (1972). Працоўная дзейнасць: галоўны аграном калгаса iмя Багушэвіча (1963–1982), старшыня Жупранскага сельсавета (1982–1999). Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), некалькімі медалямі.
Бібліяграфія:
- Вішнеўская Тамара Сямёнаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016.– С. 25.
- Вішнеўская Тамара Сямёнаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 551.