Самадзейны паэт, педагог. Нарадзіўся 31.05.1965 г. на х.Асінаўка непадалёку ад Ашмян. Закончыў Барунскую СШ, філфак БДУ. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў школах Ашмянскага раёна: базавых Анкудскай, Вайшнарышскай, Жураўскай, Мураванаашмянкоўскай СШ (дырэктар), працаваў інспектарам аддзела адукацыі Ашмянскага РВК.
Вершы пачаў пісаць у школьным узросце. Друкаваўся ў часопісе “Маладосць”, раённай газеце “Ашмянскі веснік”, з вершамі выступаў на рэспубліканскім радыё. Запрашаўся на сустрэчы з чытачамі ў бібліятэкі раёна. Ашмянскай раённай цэнтральнай бібліятэкай выдадзены зборнікі вершаў “Хвіліны шчасця і самоты” (2002), “Сонца ў хвалях блакіту” (2007). Памёр у 2006 г.
Бібліяграфія:
- Вішнеўскі Анатоль Зянонавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015.–С. 29–30.
- Вішнеўскі Анатоль Зянонавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 587—588.