Кадолка Антон Аляксандравіч (1921–2012)

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, удзельнік бітвы пад Сталінградам, Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны.  Нарадзіўся  25.03.1921 г. у  в.Скарэнічы Мінскага  раёна Мінскай вобласці. Закончыў Ленінградскае   ваеннае   вучылішча (1941),   Змагаўся    з    нямецка-фашысцкім     ворагам пад   Псковам,  Ленінградам,   Старой   Русай, Масквой.  Удзельнік  бітвы пад Сталінградам. Вызваляў Беларусь, фарсіраваў Днепр пад Кіевам. Вайну закончыў у званні маёра ў Прыбалтыцы. Атрымаў другое асколачнае раненне, у выніку чаго давялося ампутаваць нагу.  У 1942 г. немцы расстралялі маці і брата.

Пасля вайны доўгі час працаваў у аўтапарку №13  г.Ашмяны.  Пенсіянер Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь.

Сярод узнагарод Ордэн Чырвонага Сцяга, 4 ордэны Айчыннай вайны, усяго 40 урадавых узнагарод. Напярэдадні 60-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне атрымаў Ганаровую грамату Гродзенскага аблвыканкама за актыўны ўдзел у ветэранскім руху і ўклад у патрыятычнае выхаванне моладзі. Удастоены звання “Ганаровы грамадзянін г.Ашмяны” (2006).   Памёр 4.06.2012 г.

 Бібліяграфія:

  1. Кадолка Антон Аляксандравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 21-22.
  2. Кадолка Антон Аляксандравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 385.
Posted in К