Каркотка Леанід Міхайлавіч (1951 – 2009)

Педагог, самадзейны паэт. Нарадзіўся 4.03.1951 г. у в.Касічы Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў Рускасельскую сярэднюю школу, філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. У 1972 г. па размеркаванні накіраваны    на    працу   ў   школуінтэрнат г.Ашмяны, дзе  35 гадоў выкладаў беларускую мову і літаратуру. Захапляўся паэзіяй. Першыя вершаваныя радкі былі напісаны ў пятым класе. Тэматыка яго вершаў: гісторыя, родная прырода, свет блізкіх людзей. Усе творы напісаны на “матчынай” беларускай мове.

Друкаваўся на старонках часопіса “Першацвет”, раённай газеты “Ашмянскі веснік”. Аўтар зборнікаў вершаў “З паэтычных сшыткаў” (2009),  “Натхненне” (2010). Пайшоў з жыцця  8.11.2009 г.

 Бібліяграфія:

  1. Каркотка Леанід Міхайлавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 21.
  2. Санюк, А. Урокі паэзіі і дабрыні : аб былым настаўніку беларускай мовы, мясцовым паэце Леанідзе Каротка / Аліна Санюк; фота Святланы Муцянскай // Ашмянскі веснік. — 2008. — 18 кастрычніка. — С. 4.
Posted in К