Козел Валянціна Нічыпараўна (1930 – 2009)

Заслужаны   настаўнік Беларусі.  Нарадзілася 06.01.1930г.  у в. Цяраспаль Слуцкага  раёна.  Закончыла  Слуцкае педагагічнае  вучылішча (1952).  Да  1969 г.  працавала   ў школах Астравецкага раёна, з 1969 г. – у Гродзіеўскай  школе (васьмігадовая,  няпоўная  сярэдняя,  базавая) Ашмянскага раёна.  Ганаровае      званне “Заслужаны  настаўнік” прысвоена ў 1966  г.  Узнагароджана  ордэнам “Знак пашаны” (1978), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1866), медалямі. Памерла 27.08.2009 г.

Бібліяграфія:

  1. Козел Валянціна Нічыпараўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015. – С. 20.
  2. Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 562.
Posted in К