Корзун Яніна Іванаўна (1940)

Педагог, краязнавец. Нарадзілася  14.03.1940 г. у в.Куцавічы Ашмянскага раёна. Закончыла Гродзенскі ДУ імя Я.Купалы (1958). Працавала настаўніцай пачатковых класаў Валовіцкай ПШ, Гальшанскай СШ. З 2001 г. – кіраўнік народнага гісторыка-краязнаўчага музея імя Э.Корзуна Гальшанскай СШ. Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі БССР, юбілейным медалём да  60-годдзя  Перамогі ў  Вялікай Айчыннай вайне, іншымі ўзнагародамі.

Бібліяграфія:

  1. Корзун Яніна Іванаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015. – С. 24.
  2. // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 562.
Posted in К