Крамарэнка Віктар Уладзіміравіч (1945)

Заслужаны архітэктар, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, сааўтар праектаў “Нацыянальная бібліятэка Беларусі”, “Чыгуначны вакзал у Мінску”, “Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны”, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны. Нарадзіўся 11.06.1945 г. у г.Гродна. Выпускнік сярэдняй школы №1 г. Ашмяны. Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага палітэхнічнага інстытута. Працаваў архітэктарам у найбуйнейшых праектных арганізацыях краіны – Белдзяржпраекце і Мінскпраекце. У 2002 годзе В.Крамарэнка прызнаны беларускімі СМІ “Чалавекам года”. У 2013 годзе ўдастоены звання лаўрэата ганаровага прыза “Дойлід Беларусі”. Уладальнік звыш 20 айчынных і міжнародных дыпломаў і сертыфікатаў.

За вялікую і мэтанакіраваную працу па фарміраванні пачуцця гонару за сваю краіну, асабісты ўклад у грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне моладзі рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 21 ад 19.06.2015 г.удастоены звання “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны”.

Бібліяграфія:

  1. Крамаренко Виктор Владимирович: краткие биографические сведения // Почетные граждане. – Режим доступа  http://oshmiany.gov.by/ru/pochetnye-grajdane-ru/
  2. Козел,Л. Ошмянские школьники встретились с архитектором Виктором Крамаренко / Людмила Козел. – Режим доступа http://www.osh.by/?p=12746
Posted in К