Крот Аляксандр Міхайлавіч (1960)

Беларускі   вучоны   ў   галіне   тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктар тэхнічных навук(1991),    прафесар  (1997).   Нарадзіўся  05.09.1960 г.   у    в.Гальшаны.   Закончыў Гальшанскую   СШ  (1977,   залаты    медаль), факультэт   радыёфізікі   і   электронікі    БДУ (1982).   З   1982 г.   у    Інстытуце    тэхнічнай кібернетыкі     Нацыянальнай     акадэміі    навук  Беларусі (НАНБ), з 1993 г. – загадчык лабараторыі мадэліравання самаарганізавальных сістэм інстытута. Прафесар кафедры БДУ і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР). З 2008 г. по 2016 г. – прафесар кафедры матэматычнай  фізікі БГУ. Падрыхтаваў  8 кандыдатаў (тэхнічных навук, и фізіка-матэматычных) навук. Кіруе падрыхтоўкай аспірантаў, магістраў,  дыпломнымі работамі студэнтаў. Лаўрэат  прэмій Мінскага  абласнога праўлення Саюза навуковых і інжынерных таварыстваў  СССР у галіне навукі і тэхнікі (1987), камсамола Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі (1990). Аўтар 280 навуковых прац, у т.л. 3 манаграфій.

Бібліяграфія:

  1. Крот Александр Михайлович: краткие биографические сведения [Электронный ресурс].– Режим доступа: http://uiip.bas-net.by/structure/l_mss/Personal/KrotAM.php.
  2. Крот Аляксандр Міхайлавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015. – С. 32.
  3. Крот Аляксандр Міхайлавіч   // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 567.
Posted in К