Куліковіч Уладзімір Іванавіч (1967)

Кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Нарадзіўся 10.06.1967 г. на станцыі Ашмяны. Выпускнік Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна 1991 г. З 1991 па 2007 гг. – выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. З 2007 па 2009 гг. – галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова”. Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце з 2009 года, дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій. З 2013 г. аўтар і вядучы пастаяннай навукова-папулярнай рубрыкі “Беларускае слоўка” у газеце «Вечерний Минск». Аўтар больш за 30 вучэбных дапаможнікаў, адрасаваных школьнікам, студэнтам, настаўнікам, выкладчыкам ВНУ, супрацоўнікам СМІ. З 1991 года з’яўляецца аўтарам і распрацоўшчыкам  алімпіядных заданняў для школьнікаў.

Бібліяграфія:

  1. Куліковіч Уладзімір Іванавіч/ Википедия Белорусского государственного технологического университета /wiki.belstu.by/куликович_владимир_иванович.
  2. Куліковіч, У. І. Гучанне беларускага слова: асновы фанетыкі, арфаэпіі, графікі: тэорыя, тэсты: вучэб. дапам. для дзяцей сярэд. і ст. шк. узросту / У. І. Куліковіч. – Мінск : Пачатковая школа, 2016. – 80 с.
  3. Паўловіч, Л. Ад слова да “Слоўка”: [інтэрв’ю з У.І.Куліковічам] /Ларыса Паўловіч.– Рэжым доступу: http: mpravda.by/materialy/item/10483-ad-slova-da-sloўka.html.
  4. Трактарыст-філолаг пра мову, мора і мары: [гутарка з Куліковічам Уладзімірам Іванавічам, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам]/ гутарыла Людміла Рыбік// Ашмянскі веснік.- 2019.- 26 студзеня (№7).- С.5.
Posted in К