Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч (1920 – 1994)

Педагог, Заслужаны настаўнік Беларусі. Нарадзіўся  30.10.1920 г.  у   в.Алешкаўка Лоеўскага   раёна.  Закончыў 3 курсы Гомельскага   педінстытута  (1946).   У   час   Вялікай Айчыннай      вайны  курсант  Тамбоўскага  пяхотнага вучылішча, прымаў удзел у  абароне Масквы. Пасля ранення дэмабілізаваны. У  1942–1944 гг. у  школах  Краснаярскага  краю:  выкладчык, дырэктар. З 1944 г у Беларусі: выкладчык Бывалаўскай НСШ Лоеўскага раёна (1945), інспектар Ашмянскага райана (1946), выкладчык Ашмянскага педвучылішча (1946 – 1957), выкладчык беларускай мовы і літаратуры, завуч школы-інтэрната (1957 -1984). Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік Беларусі” прысвоена  ў 1968 г. Дэлегат Усесаюзнага з’езда настаўнікаў (1968). Узнагароджаны медалямі “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”, “Ветэран працы”, значком “Выдатнік народнай асветы”.

Бібліяграфія:

  1. Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015. – С. 37.
  2. Кілачыцкі Міхаіл Аляксандравіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 562.
Posted in К