Лабуніна Валянціна Сцяпанаўна (1941)

Бібліятэкар, краязнавец. Нарадзілася 9.07.1941 г. у в.Ляшчынаўка Глушкоўскага раёна Курскай вобласці. У 1955 г. закончыла Будкінскую сямігадовую  школу,  у 1958 г. – Кірэеўскую сярэднюю школу Тульскай вобласці. У  1963 г.   пераехала ў Беларусь у в.Гальшаны Ашмянскага раёна. Працавала   бібліятэкарам   Каменналогскай, Гальшанскай сельскіх бібліятэк. загадчыкам Гальшанскай сельскай дзіцячай бібліятэкі (1969–2003). Закончыла Мінскі педінстытут імя Горкага, бібліятэчны факультэт (1972). Мае 1-ы спартыўны разрад па шахматах. З’яўлялася кіраўніком  бібліятэчных гурткоў “Гамбіт”, “Юны карэспандэнт”,  “Юны фатограф”.

За плённую працу  бібліятэцы прысвоена званне “Бібліятэка выдатнай работы” (1975). В.С.Лабуніна ўзнагароджана Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь  “За значны асабісты ўклад у развіццё беларускай культуры” (2000), узнагароджана дыпломам і медалямі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь за ўдзел у чэмпіянатах і спартакіядах рэспублікі, вобласці, раёна, за прапаганду шахмат сярод дзяцей.  35 гадоў выбіралася дэпутатам Гальшанскага сельскага Савета.

Пасля выхаду на пенсію (2008) актыўна занялася краязнаўчай дзейнасцю, ў выніку якой з’явіліся шматлікія  артыкулы аб гісторыі і сённяўнім дні Гальшан, надрукаваныя  ў раённай газеце “Ашмянскі веснік”.

Захапляецца фотамастацтвам. Выставы фотакарцін В.С.Лабунінай, у якіх адлюстроўваецца жыццё Гальшан, неаднойчы дэманстраваліся ў розных установах: у Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, у школах, бібліятэках, музеях Ашмянскага раёна, г.Смаргоні, г.Гродна і інш.

Бібліяграфія:

  1. Лабуніна Валянціна Сцяпанаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 27-28.
  2. Дроздова, В. “Женских фантазий полёт” / В.Дроздова // Ашмянскi веснiк. – 2006. – 18 сак.. – C.5
  3. Санюк, А. «И побеждает тот, кто людям отдает себя сполна» / Алина Санюк ; фото авт. // Ашмянскi веснiк. – 2009. – 2 снеж. – C.9.
  4. Белицкая, А. Есть только миг / Алина Белицкая // Ашмянскі веснік. – 2018. — 22 жніўня. — №64. – С. 5.
  5. Лабунина Валентина Степановна // Кто есть кто в Республики Беларусь. Женщины Беларуси. Т. 1. — Минск: Энциклопедикс, 2011. — С.85.
Posted in Л