Саковіч Віктар Арсеньевіч (1930 – 2001)

Педагог, Заслужаны настаўнік Беларусі, Нарадзіўся  ў лістападзе  1930 г.  у в.Княгінін Мядзельскага раёна. Закончыў Мінскі інстытут  фізічнай культуры (1955). З 1955 г. у Ашмянах; выкладчык фізічнага выхавання СШ   №1   (1955 – 1957),     школы-інтэрната (1958 – 1969),   дырэктар  дзіцячай  спартыўнай  школы (1969 – 1972), настаўнік СШ №2 (1972 – 1982),    Палянскай НСШ (1982–1992).  Ганаровае званне  “Заслужаны настаўнік Беларусі” прысвоена ў 1968 г. Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1968).

Бібліяграфія:

  1. Саковіч Віктар Арсеньевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015. – С. 38.
  2. Саковіч Віктар Арсеньевіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 563.
Posted in С