Стрыеўскі Канстанцін Канстанцінавіч (1885 – 1938)

). Рэвалюцыйны і дзяржаўны дзеяч.  Нарадзіўся  2.10.1885 г. у  в.Гальшаны. Закончыў народнае вучылішча ў Гальшанах. У 1896 г. сям’я пераязджае ў Рыгу. З 11 гадоў Канстанцін пачаў  працаваць у Рыжскіх чыгуначных майстэрнях.  У 17-гадовым узросце ўступае ў рады  РСДРП, выбіраецца членам падпольнага забастовачнага камітэта чыгуначных майстэрань. У 1908 г. арыштаваны, сасланы ў Валагодскую  губерню. У 1911 г. прыязджае ў Маскву, дзе працягвае рэвалюцыйную дзейнасць, у 1913 г. арыштаваны і сасланы ў паўночныя паветы Аланецкай губерні. У 1916 г.  вярнуўся з ссылкі і быў прызваны ў армію, дзе працягваў рэвалюцыйную прапаганду. Прымаў удзел  у Кастрычніцкім узброеным паўстанні.

З 1917 г. К.Стрыеўскі – першы камісар па харчаванні. Пасля грамадзянскай вайны працуе ў Маскве на розных партыйных і дзяржаўных пастах. У канцы снежня 1922 г.  – дэлегат І з’езда Саветаў..

У 1927 г. К.Стрыеўскага прызначаюць старшынёй Маскоўскага саўнаргаса. З чэрвеня 1930 г. сакратар Маскоўскага абкома партыі і адначасова  старшыня  ВСНГ РСФСР. У 1932 г. быў назначаны наркомам лёгкай прамысловасці РСФР, абраны членам ЦВК СССР.

У 1937 г. К.Стрыеўскі быў арыштаваны па справе Тухачэўскага. Загінуў 21.04.1938 г. Рэабілітаваны  пасля  ХХ з’езда КПСС.

Бібліяграфія:

  1. Паўлючэнка, Н.У. Рэвалюцыянер і грамадскі дзеяч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С.170 — 171.
  2. Стрыеўскі Канстанцін Канстанцінавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2015. – С. 33 — 34.
  3. Стрыеўскі Канстанцін Канстанцінавіч// Маракоў, Л. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794–1991. Т.1–3 [электронны рэсурс]: імянны паказальнік / Леанід Маракоў. — Рэжым доступу:

http://www.marakou.by/ru/davedniki/represavanyya-litaratary/tom-iii-kniga-ii?id=20660

Posted in С