Польскі мастак. Нарадзіўся 12.05.1931 г. у Ашмянах. Пасля вайны сям’я пераехала ў Польшчу. Закончыў акадэмію мастацтваў у Кракаве (1956). Сябра таварыства мастакоў “Кракоўская група” (1961). Выкладаў у каталіцкім універсітэце ў Любліне. Майстар станковага і манументальнага жывапісу (мадэрнісцкага стылю), аўтар абразоў. Удзельнік выстаў з 1956 г. (у Польшчы, Англіі, Францыі, Украіне, ЗША). Творы зберагаюцца ў музеях Варшавы, Кракава, Парыжа, Лондана, у калекцыях у ЗША, Галандыі, Швецыі.
Бібліяграфія:
- Урбановіч Вітольд // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2016. – С. 24.
- Урбановіч Вітольд // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 572.