Дзяржаўны і гаспадарчы дзеяч, Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны. Нарадзілася 23.07.1945 г. у в.Васількі Палтаўскай вобласці (Украіна). Закончыла Палтаўскі тэхнікум мясной прамысловасці (1964), Маскоўскі тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці (1971), Усесаюзны інстытут стандартызацыі, якасці і метралогіі (1976), Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1990). Працоўную дзейнасць звязала з Ашмянскім мясакамбінаце: майстар каўбаснага цэха, галоўны інжынер, з 1978 г. дырэктар. Пад яе кіраўніцтвам Ашмянскі мясакамбінат дасягнуў высокіх паказчыкаў дзейнасці, стаў прадпрыемствам з высокааснашчаным тэхналагічным працэсам.
Тамара Уладзіміраўна выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання, дэпутатам Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў (1997), неаднойчы была дэпутатам Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў.
Узнагароджана медалямі “За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У.І.Леніна”, “Ветэран працы” Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР, Ганаровай граматай Савета Міністраў РБ. Прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны” (2006).
Т.У.Філіповіч – аўтар кніг “Падарожжа па Ашмянскаму краю” (2010) і «Время и люди» (2011), у якіх яна паўстала як майстар мастацкай фатаграфіі.
Бібліяграфія:
- Гілеп, У. Краязнаўчы альбом : кніга “Падарожжа па Ашмянскаму краю” Тамары Філіповіч / Уладзімір Гілеп// Краязнаўчая газета. – 2011. – № 13. – С. 6.
- Долготович, Б. Д. Филиппович Тамара Владимировна/ Б. Д. Долготович // Почетные граждане белорусских городов: библиографический справочник. – Минск: Беларусь, 2008. – С.231.
- Філіповіч Тамара Уладзіміраўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2015. – С. 31.
- Филиппович Тамара Владимировна : директор ОАО “Ошмянскй мясокомбинат” Член Совета Республики Национального собрания Республікі Беларусь / фото // Женщины Беларуси. – Мн., 2003. – C.198.