Польскі гісторык, публіцыст, выдавец, выхаванец Барунскай базыльянскай школы. Нарадзіўся 6.11.1800 г. у в.Аборак Маладзечанскага раёна. Са шляхты. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1816 – 1817); належаў да філарэтаў. У 1819 – 1826 гг. сакратар М.К.Агінскага. З 1826 г. у Парыжы, актыўны дзеяч польскай эміграцыі, член многіх навуковых таварыстваў.
Бібліяграфія:
- Дроздова, В. Исторические личности борунской земли / Валентина Дроздова ; фото Светланы Муцянской // Ашмянскі веснік. – 2017. – 13 снеж. – С. 5.
- Лiхота, У. Да юбiлею Леанарда Ходзькi : Пра маст., гiсторыка, лiтаратара, асабiстага сакратара Мiхала Клеафаса Агiнскага Л.Ходзьку (1800, маёнтак Аборак Ашмян. пав. — ?) // Новая газ. Сморгони. – 2000. – 10 нояб. – C. 7.
- Макарэвіч, С. Пешкі на Гелікон / Сяргей Макарэвіч ; фота // ЛіМ. – 2007. – 15 чэрв. – C.22.
- Мальдзіс, А. Духоўная спадчына Залесся [ Смаргонскага раёна] / Адам Мальдзіс ; фота // Голас Радзімы. – 2015. — 12 лют. — С. 3.
- Ходзька Леанард // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2015. – С. 37.
- Ходзька Леанард // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 159.