Беларускі геадэзіст і тапограф, падарожнік. Генерал-лейтэнант. Сын Я.Ходзькі. Нарадзіўся 18.12.1800 г. у в.Крывічы Вілейскага павета Мінскай губерні. Родавы маёнтак Ходзькаўшчына Ашмянскага павета. Скончыў Віленскі ўніверсітэт (1821). З 1821 г. у рускай арміі, праводзіў тапаграфічныя і трыянгуляцыйныя работы ў Літве, Курляндыі, Беларусі, таксама ў Гродзенскай губерні. Удзельнік экспедыцыі В.Струвэ па градуснаму вымярэнню дугі мерыдыяна (вядомага як Дуга Струвэ, адзін з пунктаў якога знаходзіцца на Ашмяншчыне – пункт Тупішкі). Склаў першую карту Каўказскіх гор. У час Крымскай вайны 1853 – 1856 гг. прызначаны ў геадэзічны аддзел рускай арміі ў Турцыі, праводзіў тапаграфічныя работы ў раёне Карса і Эрзерума. Навуковыя працы друкаваў на рускай, французскай і нямецкай мовах. Узнагароджаны Канстанцінаўскім медалём Расійскага геаграфічнага таварыства, яго ганаровы член. Каўказскі філіял РГТ у Тыфлісе зацвердзіў прэмію імя І.Ходзькі за лепшую геаграфічную працу па каўказскай тэматыцы. Памёр у Тыфлісе ў 1881 г.
Бібліяграфія:
- Ходзька Іосіф Іванавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2015. – С. 39.
- Мкртычян, В. В. Ходзько, Иосиф Иванович. Белорусский военный геодезист, ученый, географ // Гаодезическая дуга Струве: путь к всемирному признанию / В. В. Мкртычян. – Минск: Логинов И. П., 2013. – С.158–166.
- Ходзька Іосіф // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т.6. Кн. 2: Усвея – Яшын; Дадатак / Беларус. энцыкл.; рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; маст. Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БелЭн, 2003. – С. 73.
- Ходзько, Иосиф Иванович. – Режим доступа: https://peoplelife.ru/.
- Ганчарук, І. Іосіф Ходзька: невядомы славуты / Ігар Ганчарук – Рэжым доступа: геадэзістhttp://belsmi.by/