Чаплінская Ядзвіга Іосіфаўна (1951)

Педагог, самадзейны паэт. Нарадзілася 10.04.1951 г. у в.Падгаі Граўжышкоўскага сельскага Савета Ашмянскага раёна ў сялянскай сям’і. Вучылася ў пачатковай школе ў Падгаях, базавай школе ў Вялікіх Вайшнарышках, сярэдняй школе ў  Гальшанах.  Закончыла філалагічны факультэт Гродзенскага педагагічнага інстытута імя Янкі Купалы. Выкладала беларускую мову і літаратуру ў Клявіцкай СШ, Вайшнарышскай БШ.

Вершы пачала пісаць у час працы настаўніцай. Яе паэтычныя творы прысвечаны прыгажосці беларускай зямлі, чалавечай дабрыні і душэўнасці, родным людям.          Лаўрэат абласнога конкурсу да 90-годдзя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі «Поэзия – души движенье», пераможца раённага конкурсу патрыятычнай песні сярод устаноў адукацыі ў намінацыі “Вольная тэма”, удзельніца літаратурнага пленэру “Паэтычная вясна” у Літве і інш. 3 1991 г. друкуецца на старонках раённай газеты “Ашмянскі веснік”.  Вершы Я.Чаплінскай уключаны ў зборнік “Сустрэчы”, выдадзены ў рамках міжнароднага праекта “Два бакі – адна гісторыя і культура”. Аўтар зборніка вершаў  “Мелодыі маёй душы” (2015).

Бібліяграфія:

  1. Беліцкая, А. Душа паэта – тонкая струна / Аліна Беліцкая // Ашмянскі веснік. – 2015. – 4 лістапада. – С. 3.
  2. Санюк, А. Ад родных ніў, ад роднай хаты… / Аліна Санюк // Ашмянскі веснік. – 2010. – 4 верасня. – С. 5.
  3. Санюк, А. Песняй душэўнай віталі вяскоўцаў / Аліна Санюк // Ашмянскі веснік. – 2014. – 27 жніўня. – С. 3.
  4. Чаплінская Ядзвіга Іосіфаўна // Краязнаўчы  каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2016. – С. 22-23.
Posted in Ч