Шкуратаў Ігар Мікалаевіч (1945)

Беларускі мастак, мастацкі педагог. Член Беларускага саюза мастакоў (1993). Нарадзіўся 14.11.1945 г. у г.Ашмяны. З сям’і вайскоўца. Жылі пазней у Расіі (г.Тамбоў), дзе закончыў школу. Вучыўся на мастацка-графічным аддзяленні Тамбоўскага педагагічнага вучылішча. У 1976 г. закончыў мастацка-графічны  факультэт Віцебскага педінстытута. Працаваў ў мастацкіх майстэрнях Віцебска. З 1989 г. выкладае на кафедры малюнка і жывапісу Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М.Машэрава.  У 1992 – 1993 гг. выкладаў акварэль у Заходнееўрапейскім  інстытуце культуры ў Германіі. Працуе як жывапісец у жанрах пейзажа, нацюрморта, партрэта, тэматычных кампазіцый. З 1990-х гадоў займаецца графікай. У выставах  (Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі) удзельнічае з 1981 г. Аўтар серый  “Па пушкінскіх мясцінах”,  “Кіжы”, “Старасць”, твораў  “Лясная сімфонія”,  “Палявыя кветкі”,  “Адзіноцтва”, “Поры года” і інш.

Бібліяграфія:

  1. Ігар Шкуратаў // Саюз творцаў [Выяўленчы матэрыял] = A Union of creators : фотаальбом / уклад. і аўт. тэксту М. Цыбульскі ; аўт. уступ. У. Андрэйчанка ; фат. В. Балоціна, М. Цыбульскага. – Мн. : Беларусь, 2005. – С. 138. – На беларус. і англ. мовах.
  2. Цыбульский, М. Л. Шкуратов Игорь Николаевич / М. Л. Цыбульский // Регионы Беларуси : энцикл. : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред.) [и др.]. – Мн. : Беларус. энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область. Кн. 2. – С. 610.
  3. Шкуратаў Ігар Мікалаевіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2015. – С. 38.
  4. Шкуратаў Ігар Мікалаевіч // Памяць:  гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 572-573.
  5. Шкуратаў Ігар Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў : 1938—1998 : энцыкл. даведнік / аўт.-склад. Б. А. Крэпак [і інш.]. – Мн. : ВТАА “Кавалер Паблішэрс”, 1998. – С. 618. – На беларус. і англ. мовах.
Posted in Ш