Шукелойць Антон Антонавіч (1915 – 2017)

Грамадскі і культурны  дзеяч. Нарадзіўся  06.07.1915 г. у в. Якелеўшчына   Ашмянскага  раёна. Закончыў   Ашмянскую  гімназію (1935)   і   Віленскі  ўніверсітэт. Займаўся вывучэннем  беларускай  этнаграфіі, спяваў  у студэнцкім    хоры    пад  кіраўніцтвам    Р. Шырмы.   Быў    членам    сацыялістычнага гуртка   (Ашмяны),    якім    кіраваў    адвакат   Барановіч. У 1939 – 1941 гг. ствараў беларускія школы  на Ашмяншчыне. Быў школьным інспектарам-метадыстам, настаўнікам беларускай СШ. Выбіраўся дэпутатам гарадскога Савета. На другі дзень пасля пачатку вайны арыштаваны (уцёк у час налёту нямецкай авіяцыі).  У перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі – у Мінску.

Пасля вайны ў эміграцыі ў г. Нью-Йорк (ЗША). З 1975г. – старшыня  Беларуска-Амерыканскага задзіночання (БАЗА), член рэдакцыі газеты “Беларус”, член Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку.

Бібліяграфія:

  1. Антон Антонавіч Шукелойць. – Рэжым доступа: http://www.wikiwand.com/be/.
  2. Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794 – 1991. Энц. даведнік. У 10 т. – Т. 3. Кн. 2. –  Мн:, 2003.
  3. Пазняк З. Гутаркі з Антонам Шукелойцем // З. Пазняк. — Варшава: «АРО», 2003.
  4. Шукелойць Антон Антонавіч // Краязнаўчы  каляндар Ашмяншчыны на 2015 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2015. – С. 30.
  5. Шукелойць, А. Мы гэтак шмат страцілі / А. Шукелойць; Ю Хадыка // ЛіМ. – 1991. –  26 ліпеня.
  6. Юрэвіч Л. Шукелойць Антон: Старонкі будучага даведніка / Л. Юрэвіч // Кантакты і дыялогі. –  –  № 7-8.
Posted in Ш