Шумская Галіна Іванаўна (1936)

Педагог, Заслужаны настаўнік Беларусі. Нарадзілася 3.01.1936 г. у в.Біцюты на Беласточчыне. Закончыла Ашмянскае педагагічнае вучылішча (1955), Мінскі педагагічны інстытут імя Горкага (1963). Працавала настаўніцай пачатковых класаў у Мурава-наашмянкоўскай СШ (1955–1956), у базавай  школе  пры  Ашмянскім  педвучылішчы (1956–1957), у сярэдняй школе №2 (1957–1991). Ганаровае званне “Заслужаны настаўнік БССР” прысвоена ў 1982 г. Зараз на заслужаным адпачынку. Жыве ў Ашмянах.

 Бібліяграфія:

  1. Шумская Галіна Іванаўна // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г.У. Палубінская. – Ашмяны, 2016. – С. 17.
  2. Шумская Галіна Іванаўна // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 563.

 

Posted in Ш