Батурын Аляксандр Восіпавіч (1904 – 1983)

Рускі спявак (бас-барытон), народны артыст РСФСР (1947), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1943). Нарадзіўся 17.06.1904 г. у Ашмянах. З сям’і настаўнікаў, якія ў 1911 г. пераехалі ў Адэсу. У 1925 г. закончыў Ленінградскую кансерваторыю. У 1927 – 1958 гг.саліст Вялікага тэатра оперы і балета (Масква). З 1948 г. вёў адначасова  клас оперных спеваў у Маскоўскай кансерваторыі (з 1962 г. прафесар). Выступаў як канцэртны спявак. Гастраляваў у пасляваенны час у Польшчы, Чэхіі, ГДР, Бельгіі, Італіі, Англіі.

Бібліяграфія:

1.Батурын Аляксандр Восіпавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна. – Мн.: БЕЛТА, 2003. – С. 568 – 569.

Posted in Б