Гаўрылік Язэп Емяльянавіч (1893 – 1937)

Дзеяч рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Нарадзіўся 6.04.1893 г. Выпускнік Барунскай настаўніцкай семінарыі. У 1921–1922 гг.  настаўнічаў на Ашмяншчыне. Актыўны дзеяч Таварыства беларускай школы. Адзін са ства-ральнікаў і старшыня рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі “Змаганне”. У 1933 г.  арыштаваны па справе “Беларускага нацыяна-льнага цэнтра”, вязень ГУЛАГу. 25 лістапада 1937 г. асуджаны да расстрэлу. Рэабілітаваны па абодвух прысудах 16 жніўня 1956 г.

Бібліяграфія:

  1. Гаўрылік Язэп Емяльянавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2018 год/ склад. Г.У. Палубінская.–Ашмяны, 2017.–С. 22.
  2. Гаўрылік Язэп Емяльянавіч // Краязнаўчы каляндар на 2018 год/ склад.Л.М.Каранкевіч, А.А.Рыжко.–Гродна, 2017.–С. 18.
Posted in Г